Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца за кошт будаўніцтва новага корпуса да 2021 года пашырыць свае плошчы. Пра гэта паведаміў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Брэсцкай вобласці, перадае zarya.by [1].
"Праграма абнаўлення бальніцы ўжо ў дзеянні, пачалі з харчаблока. У гэтым годзе пачынаем будаўніцтва новага корпуса. З нагоды юбілею вобласці распараджэннем кіраўніка дзяржавы са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзелены Br1000000 на фінансаванне будаўніцтва ў 2020 годзе. Натуральна, на гэтыя мэты закладзены грошы і у абласным бюджэце, - сказаў Анатоль Ліс. - У абласной бальніцы дзецям неабходна аказваць медыцынскую дапамогу на найвышэйшым узроўні. Там будуць устаноўлены новыя, самыя сучасныя апараты МРТ, КТ. Гэта вельмі важны напрамак, якім будзем займацца, і не толькі ў Брэсце".
Дзякуючы павелічэнню плошчаў у медыцынскай установе палепшацца ўмовы знаходжання маленькіх пацыентаў і іх бацькоў. Частка аддзяленняў пераедзе ў новы корпус: колькасць ложкаў застанецца ранейшай, а месца стане больш. У прыватнасці, плануецца павялічыць плошчы рэанімацыі, абсталяваць паўнавартаснае аддзяленне для выходжвання неданошаных дзяцей. Будуць палепшаныя ўмовы ў трэцім педыятрычным аддзяленні, у якім праходзяць лячэнне дзеці да аднаго года. У новы корпус пераедзе першае педыятрычнае аддзяленне.
Прэв'ю: ctv.by
Спасылкі
[1] http://zarya.by/event/message/view/27823
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-lis
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-ablasnaya-dzicyachaya-balnica