З 6 да 8 снежня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельшчыны будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі (Р-43) мяжа РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.
У рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ і аснашчаны прыборамі фота і відэафіксацыі.
Мерапрыемства скіравана на стабілізацыю дарожнай абстаноўкі, павышэнне эфектыўнасці ўплыву на стан транспартнай дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, прафілактыку і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, захаванне жыцця і здароўя грамадзян.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: yandex.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/autadaroga
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantrol