Інстытут Pantone абраў [1] колер 2020 года. Гэта - "класічны сіні".
"Гэта колер, які надае спакой і ўпэўненасць Нязменнае блакітнае адценне падкрэслівае наша імкненне да надзейнай і ўстойлівай апоры, на якой можна будзе будаваць, калі мы пераступім парог у новую эру" - апісваюць колер у кампаніі.
Таксама яго называюць колерам "неба пры змярканні". Ён прыносіць адчуванне міру і спакою ў чалавечым духу, дапамагае сканцэнтравацца, узнаўляе думкі.
"Час, у які мы жывем, патрабуе веры і ўпэўненасці, а "класічны сіні" - сімвал сталасці і даверу, на яго заўсёды можна пакласціся", - пракаментавала выбар колеру года выканаўчы дырэктар Pantone Леатрыс Эйсман.
Амерыканская кампанія Pantone Inc у 1963 годзе распрацавала стандартызаваную сістэму падборкі колеру, дзе выкарыстоўваецца лічбавая ідэнтыфікацыя колераў. Эталонныя вытанчаныя колеры друкуюцца ў спецыяльна прадстаўленых каталогах, якія шырока выкарыстоўваюць у дызайне і паліграфіі. Інстытут колеру Pantone - гэта навукова-даследчы цэнтр кампаніі, дзе праводзяць эксперыментальныя працы з колераміі і вывучаюць, як яны ўплываюць на модуль, дызайн інтэр'еру, паліграфію, кіно.
Колерам 2019 года, па версіі інстытута Pantone, быў "жывы карал", які сімвалізаваў "унутраную патрэбу ў аптымізме", а 2018 года - "ультрафіялет", што азначаў творчае імкненне і духоўнасць.
Спасылкі
[1] https://www.pantone.com/color-intelligence/color-of-the-year/color-of-the-year-2020
[2] https://zviazda.by/be/tags/koler-goda
[3] https://zviazda.by/be/tags/2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/pantone