Ураджэнец Чэрвеня, трэці касманаўт з Беларусі Алег Навіцкі рыхтуецца да чарговага палёту, паведамляе [1] газета Раённы веснік.
Галоўная медыцынская камісія прызнала касманаўта прыдатным да новага старту ў канцы студзеня 2018 года.
Першым этапам падрыхтоўкі стала камандзіроўка ў ЗША. На працягу пяці тыдняў Алег Навіцкі вывучаў пазакарабельную дзейнасць і працу ў амерыканскім сегменце Міжнароднай касмічнай станцыі. Наступная камандзіроўка запланавана на 10 студзеня, а пакуль касманаўт рыхтуецца ў Зорным.
Паводле інфармацыі [2] Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, ў асноўны экіпаж МКС-65 уваходзяць Сяргей Рыжыкаў, Сяргей Кудзь-Свярчкоў і Сяргей Корсакаў. А іх дублёрамі з'яўляюцца Алег Навіцкі, Пётр Дуброў і Мухтар Аймаханаў.
Па меркаванні Алега Навіцкага, палёт адбудзецца прыкладна ў другой палове 2021 года: вясной яны будуць дубляваць экіпаж Сяргея Рыжыкава, а восенню заменяць яго.
Алег Навіцкі здзейсніў два касмічных палёта - у 2012-2013 і 2016-2017 гадах. Агулам ён правёў на арбіце 340 сутак 10 гадзін і 4 хвіліны.
Фота з асабістага архіва Алега Навіцкага для РВ.
Спасылкі
[1] http://www.cherven.by/2019/12/kosmonavt-iz-chervenja-oleg-novickij-gotovitsja-k-tretemu-poljotu/
[2] http://www.gctc.ru/main.php?id=155
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[4] https://zviazda.by/be/tags/kasmanaut
[5] https://zviazda.by/be/tags/aleg-navicki
[6] https://zviazda.by/be/tags/palyot