Выстава жывапісу "Калядныя званы", якая прадстаўляе работы беларускага мастака Рыгора Іванова, працуе ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на аддзел сувязей з грамадскасцю бібліятэкі.
Рыгор Іваноў - вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, заснавальнік і родапачынальнік у беларускім мастацтве аўтарскага напрамку, асноўнай ідэяй якога з'яўляецца ўспрыманне, што ўсё - гэта сіла і святло. Прадметы, людзі - усё святло. І сама карціна - гэта аб'ект, які свеціцца. І тое, што намалявана на ёй, свеціць само па сабе, знутры.
"Мае карціны - гэта як медытацыя, малітва. Можна яе сфармуляваць словамі, а можна проста глядзець на святло", - адзначае аўтар. У работах мастака амаль фізічна адчуваецца светлавая пульсацыя.
Выстава будзе працаваць да 1 лютага.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/natsyjanalnaja-biblijateka-belarusi-zaprashae-na-vystavu-zhyvapisu-rygora-ivanova-83487-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyvapis
[5] https://zviazda.by/be/tags/mastak