5 снежня ў Інстытуце інфармацыйных тэхналогій БДУІР пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Бесперапынная прафесійная адукацыя асоб з асаблівымі патрэбамі”, прымеркаваная да Сусветнага дня інвалідаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўніверсітэта.
Канферэнцыя праходзіць кожныя два гады і арыентавана на усіх, хто ўключаны ў адукацыйны працэс людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У гэтым годзе яе тэматыка значна пашырыцца. Эксперты абмяркуюць не толькі пытанні інклюзіўнай IT-адукацыі, але і сацыялізацыю інвалідаў у грамадстве, а таксама стартап-праекты для людзей з асаблівымі патрэбамі.
На канферэнцыі выступяць эксперты з Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Узбекістана, Латвіі і Польшчы. Праграма ўключае пленарнае пасяджэнне і круглыя сталы па тэматычных напрамках: Digital skills і soft-skills для асоб з асаблівымі патрэбамі ва ўмовах лічбавай трансфармацыі, развіццё інклюзіўнай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, стартап-праекты для асоб з асаблівымі патрэбамі, уцягванне асоб з асаблівымі патрэбамі ў сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы.
У канферэнцыі прымуць удзел дзіцячы інклюзія-хор “Радасць душы”, а таксама інваліды-калясачнікі, якія вядуць актыўны лад жыцця.
Свае прапановы і рэкамендацыі ўдзельнікі канферэнцыі пададуць у Міністэрства адукацыі, Камісію па працы і сацыяльных пытаннях Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ для праекта закона “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: ixbt.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bduir
[2] https://zviazda.by/be/tags/it-kampaniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyynyya-tehnalogii-0