У мінулыя выхадныя ў Рызе ў Палацы культуры «Zіemelblazma» прайшоў першы Конкурс беларускай песні Латвіі. Арганізатарам конкурсу выступіла пасольства Беларусі ў Латвіі пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Як расказаў «Звяздзе» першы сакратар пасольства Беларусі ў Латвіі Аляксей Васількоў, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел 16 калектываў з дзевяці гарадоў Латвіі, якія выконваюць песні на беларускай мове і песні беларускіх аўтараў. Гран-пры конкурсу (запіс дыска ў прафесійнай студыі) атрымаў ансамбль беларускай песні «Журавінка» з Вентспілса, пераможцамі сярод дзіцячых калектываў сталі ансамбль Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы «Вавёрачка» і дзіцячая студыя «Скарбніца» з Даўгаўпілса. Усе тры ансамблі-пераможцы прадставяць беларускую дыяспару Латвіі на Фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў 2020 годзе.
Сродкі на правядзенне першага Конкурсу беларускай песні Латвіі часткова выдаткаваны за кошт Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады (падпраграма «Беларусы ў свеце»).
Прэв'ю: radiosvitanok.org.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-pesni
[5] https://zviazda.by/be/tags/ryga
[6] https://zviazda.by/be/tags/latviya
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkurs