Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага дома рамёстваў пачала працаваць сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
hrodna.life
На экспазіцыі «Зямля паэтаў і майстроў» можна пабачыць каля сотні работ з саломы, дрэва, карункаў, керамікі і іншых матэрыялаў, створаных вядучымі майстрамі і мастакамі Карэліччыны. Наведвальнікі азнаёмяцца з вышыўкамі, прадметамі ткацтва, жывапісу, вырабамі ў стылі батык, аўтарскімі лялькамі і іншымі дэкаратыўнымі рэчамі. А яшчэ акунуцца ў паэтычны свет, намаляваны словамі таленавітых аўтараў гэтай зямлі. Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання «Рэчанька», што дзейнічае пры раённай газеце «Полымя» — праз свае зборнікі паэты пазнаёмяць экскурсантаў з прыгажосцю іх малой радзімы — Карэліцкага краю.
Выстаўка «Зямля паэтаў і майстроў» будзе працаваць да канца года.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-ablasny-metadychny-centr-narodnay-tvorchasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/vycinanki
[5] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[6] https://zviazda.by/be/tags/lyalki