У Мінску адбыўся дабрачынны паказ моднага праекта Kids Fashion Zone, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня дзіцяці (20 лістапада). У межах праекта прайшоў паказ дзіцячага адзення беларускіх дызайнераў.
На подыум выйшлі дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, якія выхоўваюцца ў Дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Галоўная мэта праекта — даць роўныя магчымасці дзецям розных сацыяльных катэгорый, каб яны маглі выказаць сваю індывідуальнасць ў паказе дзіцячай моды з выхадам на прафесійны подыум.
Ідэя стварэння моднага праекта Kids Fashion Zone належыць выдатнай жанчыне — Марыі Жураўлёвай. Яна мае інваліднасць і па асабістым вопыце ведае, як выхоўваць дзіця, які мае асаблівыя патрэбы. Нягледзячы на складаную асабістую сітуацыю Марыя знаходзіць у сабе сілы і мужнасць, каб пераадольваць усе цяжкасці праз творчасць.
Праект арганізаваны пры дапамозе Цэнтра моды і стылю M.Y.STUDIO сумесна з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» і Дзіцячымі дамамі сямейнага тыпу Бабуль і Буглак.
Таццяна ТКАЧОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/modny-pakaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnasc