Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на 20-м пасяджэнні Камісіі дзяржаў — удзельнікаў СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах.
— Налета завяршаецца дзеянне двух асноўных дакументаў, у межах якіх працуе Камісія. Гэта Рамачная праграма супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі да 2020 года «Супрацоўніцтва «АТАМ-СНД» і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, — паведаміў Міхаіл МІХАДЗЮК, намеснік міністра энергетыкі Беларусі. — Эксперты падрыхтавалі праекты новых дакументаў, якія вызначаць работу Камісіі да 2025 года з перспектывай да 2030-га.
Учора ўдзельнікі пасяджэння Камісіі наведалі пляцоўку будаўніцтва атамнай станцыі і сам горад энергетыкаў Астравец. Гаворачы пра рэалізацыю сумеснага з Расіяй праекта па стварэнні АЭС, Міхаіл Міхадзюк адзначыў:
— На першым энергаблоку Беларускай АЭС вядуцца перадпускавыя аперацыі. На другім блоку нароўні з будаўнічымі работамі манціруецца асноўнае тэхнічнае абсталяванне. Кожная аперацыя, перадпускавая і пускавая, распісана спецыяльнымі праграмамі, якія нельга ні паскорыць, ні абысці. Таму што гэта тэхналагічны працэс. Сёння мы рыхтуемся да ключавога этапу ў графіку перадпускавых аперацый — выхаду на «гарачую абкатку».
Пасля паспяховага завяршэння гэтага этапу пачнуцца загрузка паліва і так званы фізічны запуск. Калі ўсё атрымаецца належным чынам, ён адбудзецца ў першым квартале 2020 года.
Ірына СІДАРОК
Прэв'ю: 1prof.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/energetyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/energetyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-aes