У Рагачоўскім раёне затрымалі аўтатранспарт з выкрадзенымі рагулямі. Абедзвюм жывёлам «прырабілі ногі» ноччу, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Двое жыхароў Рагачоўскага раёна 1990 і 1983 гадоў нараджэння з 46-гадовым жыхаром Жлобіна выехалі на ферму ў вёску Іскань Быхаўскага раёна. Там з кароўніка вывелі дзвюх цялушак агульнай вагой 900 кілаграмаў і пагрузілі іх у спецыяльна абсталяваны для гэтых мэт мікрааўтобус «Фальксваген LT». Пасля чаго рушылі ў бок Рагачова. У 2.30 ночы аўтамашына была спыненая супрацоўнікамі міліцыі каля вёскі Званец Рагачоўскага раёна. Рэйдавая група праваахоўнікаў адпрацоўвала Журавіцкі і Званецкі сельсаветы на прадмет прафілактыкі крадзяжоў з сельгаспрадпрыемстваў. Выкрадзеная буйная рагатая жывёла была вернута гаспадарцы. У дачыненні да падазраваных распачата крымінальная справа за крадзеж, учынены групай асоб. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да чатырох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: fermahelp.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/ragachouski-rayon