У лесе на поўначы Францыі паляўнічыя сабакі загрызлі 29-гадовую цяжарную жанчыну. Яе цела выяўлена каля мястэчка Віле-Котар, паведамляе ВВС [1].
"У Элізы Піларскі выяўленыя множныя ўкусы канечнасцяў і галовы", - паведаміў пракурор Фрэдэрык Трына. Ускрыццё паказала, што яна памерла ад вялікай кровастраты.
У сувязі з гібеллю жанчыны заведзена справа аб ненаўмысным забойстве.
Паліцыя ўзяла ўзоры сліны 93 паляўнічых сабак у акрузе і праводзіць параўнальны аналіз з ўзорамі ДНК, пакінутымі на целе Піларскі. Па выніках экспертызы паліцыя спадзяецца высветліць гаспадароў жывёл, вінаватых у гібелі жанчыны.
Эліза Піларскі сама валодала пяццю сабакамі, іх ДНК таксама даследуецца.
Жудасная смерць цяжарнай жанчыны ўзрушыла грамадскасць. Сотні чалавек працягваюць пакідаць на яе старонцы ў "Фэйсбуку" запісы з выразам шкадавання і абурэння тым, што здарылася.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-50491083
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne