Яны прызначаны ў штодзённы зварот з 15 снежня ва ўзаемадзеянні БЧ з Польскімі і Чэшскай чыгункамі, паведамілі ў прэс-службе магістралі.
З Прагі цягнік № 136 Прага – Варшава – Брэст будзе адпраўляцца ў 10.23 пад № 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 0.37. З Брэста цягнік № 137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць на станцыю Прага Галоўная ў 17.39 пад № 114.
Цягнік Прага – Варшава – Брэст будзе ісці праз станцыі Острава Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава Цэнтральная, Катавіцэ (Польшча).
Пагранічны і мытны кантроль для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага – Варшава – Брэст прадугледжаны праз мытную залу вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.
Правядзенне памежнага і мытнага кантролю для пасажыраў цягнікоў № 125/126 Варшава – Брэст прадугледжваецца непасрэдна ў саставе цягнікоў у парку Буг.
Цягнікі № 126/125 і № 136/137 будуць абслугоўвацца вагонамі лакаматыўнай цягі.
Кошт праезду ў зносінах Мінск – Варшава (з перасадкай у Брэсце) складае 43 рублі 81 капейка, у паведамленні Прага – Варшава – Брэст – 135 рублёў 55 капеек (сума можа змяняцца ў залежнасці ад курсу еўра).
Больш падрабязную інфармацыю аб наяўнасці праязных дакументаў, раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду па маршрутах Мінск – Варшава (з перасадкай у Брэсце) і Прага – Варшава – Брэст можна ўдакладніць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/praga-varshava-brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/kvitki