Рэдакцыя Оксфардскага слоўніка вызначыла слова 2019 года. Ім стаў выраз "climate emergency" ( "надзвычайная кліматычная сітуацыя"), перадае [1] інтэрнэт-партал Буквы.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце [2] слоўніка.
Паводле вызначэння, гэта "сітуацыя, пры якой патрабуюцца тэрміновыя меры для скарачэння або стрымлівання змяненняў клімату і прадухілення патэнцыйна незваротнай шкоды навакольнага асяроддзя".
У рэдакцыі слоўніка адзначаюць, што ў гэтым годзе рэзка ўзрасла колькасць выпадкаў ужывання дадзенага выказвання, а генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў змены клімату "вызначальнай праблемай нашага часу".
Па стане на верасень гэтага года выраз "надзвычайная кліматычная сітуацыя" ужывалася больш чым у 100 разоў часцей, чым у папярэднім годзе.
У шорт-ліст слоўніка трапілі і іншыя словазлучэнні, звязаныя з кліматам: "climate action" ( "барацьба са зменай клімату"), "climate crisis" ( "кліматычны крызіс"), "climate denial" ("адмаўленне змяненняў клімату"), "eco-anxiety" ( "экалагічная трывога"), "ecocide" ( "экацыд"), "extinction" ( "выміранне") і шэраг іншых.
Прэв'ю: Languages.oup.com
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ru/bukvy/oksfordskij-slovar-vybral-slovo-2019-goda/
[2] https://languages.oup.com/word-of-the-year/word-of-the-year-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/oksfvardski-slounik
[4] https://zviazda.by/be/tags/slova-goda
[5] https://zviazda.by/be/tags/klimat