Беларусь назвалі самай бяспечнай краінай СНД і свету ў рэйтынгу «Глабальнага індэкса тэрарызму» (The Global Terrorism Index - GTI). Беларусь заняла апошні, 138-ы радок, разам з Туркменістанам і шэрагам іншых краін планеты, паведамляе [1] агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай [2] на апублікаваны рэйтынг.
Беларусь і Туркменістан вызначаны як найбольш бяспечныя краіны на тэрыторыі СНД з пункту гледжання пагрозы тэрарыстычных нападаў і змешчаныя на апошняе месца спісу, што азначае практычна поўная адсутнасць пагрозы тэрарызму ў гэтых дзяржавах.
Расія (37), Арменія (94), Украіна (24), Казахстан (85) і Азербайджан (103) палепшылі свае пазіцыі ў спісе GTI. Адзначаецца, што ў Расіі колькасць зафіксаваных тэрарыстычных нападаў скарацілася на траціну, а колькасць іх ахвяр зменшылася больш чым напалову.
Сярод краін-членаў Еўрасаюза самай небяспечнай з пункту гледжання пагрозы тэрарызму прызнана Вялікабрытанія (28-ы радок). За ёю засталіся Францыя (36), Германія (44), Бельгія (53) і Іспанія (59).
ЗША ў сусветным рэйтынгу знаходзіцца на 22-й пазіцыі, Турцыя - на 16-м месцы.
Самымі небяспечнымі на планеце з-за высокай пагрозы тэрарызму названы Афганістан, Ірак, Нігерыя і Сірыя.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belarus-nazvali-samoj-bezopasnoj-stranoj-sng-i-mira/
[2] http://visionofhumanity.org/app/uploads/2019/11/GTI-2019web.pdf
[3] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[4] https://zviazda.by/be/tags/teraryzm
[5] https://zviazda.by/be/tags/krainy