У выніку ДТЗ у Краснінскім раёне Смаленскай вобласці загінуў грамадзянін Беларусі, яшчэ адзін быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі, паведаміла [1] пасольства Беларусі ў Расіі ў сваім Twitter-акаўнце.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўвечары 20 лістапада на 430-м км аўтадарогі М-1.
Як удакладняецца на сайце smolensk-i.ru са спасылкай на ўпраўленне МУС Расіі па Смаленскай вобласці, сутыкнуліся аўтамабілі Opel і МАЗ. Кіроўца легкавушкі памёр, а яе пасажыр і шафёр грузавіка атрымалі траўмы, піша [2] агенцтва "Мінск-Навіны".
Нагадаем [3], раніцай 20 лістапада на той жа трасе ў Смаленскім раёне сутыкнуліся дзве спадарожныя машыны. Гэтая аварыя забрала жыццё беларускага грамадзяніна.
Спасылкі
[1] https://twitter.com/Embassybel
[2] https://minsknews.by/belorus-pogib-v-stolknovenii-legkovushki-s-gruzovikom-na-trasse-v-smolenskoj-oblasti/
[3] http://zviazda.by/be/news/20191120/1574251452-belarus-zaginuu-u-smalenskay-voblasci-rasii
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[7] https://zviazda.by/be/tags/rasiya