Самая важная і карысная інфармацыя пра работу судовых выканаўцаў, загсаў, таварыстваў адвакатаў, натарыусаў і медыятараў, некамерцыйных арганізацый і іншых складальнікаў сістэмы органаў юстыцыі Беларусі з 20 лістапада стала даступнай у месенджары Telegram: https://t.me/mіnjust_by [4].
У ведамстве расказалі, што тут будуць змяшчаць фота- і відэахронікі, актуальны прававы кантэнт, аператыўную і дакладную інфармацыю пра мерапрыемствы, якія Мінюст арганізуе на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. У рубрыцы «Пытанне/Адказ» можна будзе атрымаць экспертныя каментарыі.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://t.me/mіnjust_by
[5] https://zviazda.by/be/tags/minyust