Інтэрнэт-крама, у якой пакупнік зможа перад афармленнем пакупкі панюхаць тавар анлайн, з'явіцца ў Беларусі ў пачатку 2020 года, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на партал belretail.by.
Функцыя будзе даступная, дзякуючы тэхналогіі "разумны нос". Каб ёй скарыстацца, дастаткова ўставіць у камп'ютэр спецыяльную прыладу, падобную да USB-флэшкі, усярэдзіне якой усталяваная пласціна, якая генерыруе пахі. Пакупнік проста клікае на тавар, які яго цікавіць, і пазнае, як той пахне.
Прылада можа генерыраваць самыя розныя пахі: ад свежай гумы для аўтамабіля да складаных страў. Рэсурсу пласціны хопіць прыкладна на год, пасля чаго яе можна замяніць.
Прэв'ю: kv.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-poyavitsya-internet-magazin-gde-mozhno-budet-ponyuhat-tovar-onlajn/
[2] https://zviazda.by/be/tags/krama
[3] https://zviazda.by/be/tags/pah
[4] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-krama
[5] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-pakupki