Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства культуры.
Міністэрствам культуры дырэкцыяй конкурсу вызначаны Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Конкурс праводзіцца па 10 намінацыях: "Жывапіс", "Графіка", "Скульптура", "Дызайн", "Актуальнае мастацтва" (арт-аб'ект, інсталяцыя), "Мастацкая фатаграфія", "Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Мастацтвазнаўства і крытыка", "Творчы дэбют".
Камісіяй будзе адабрана па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва. Па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі конкурсных матэрыялаў журы вызначыць пераможцаў.
"Конкурс стане значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі і важным стымулам да далейшага развіцця выяўленчага мастацтва нашай краіны", - адзначылі ў Міністэрстве культуры.
Прэв'ю: google-info.org
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/konkurs-u-galine-vyjaulenchaga-mastatstva-abjauleny-u-belarusi-83126-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyyaulenchae-mastactva