У першыя дні тыдня яшчэ захаваецца цёплае сырое надвор'е з тэмпературным фонам, амаль на 4—6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Але потым тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам перыферыі антыцыклону з цэнтрам над поўначчу Еўрапейскай Расіі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Да канца рабочага тыдня ў краіне тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы. А пакуль дождж і імжа. У сераду будзе без істотных ападкаў, толькі ўначы і раніцай па паўднёвым усходзе краіны пройдзе невялікі дождж. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы — ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях будзе ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень чакаецца 2—9 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 11 градусаў. Не чакаецца істотных ападкаў і ў чацвер. Уначы і раніцай будзе слабы туман. Удзень месцамі парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 1—3 градусаў, а ўдзень па паўднёвым захадзе будзе 8—9 цяпла.
Арктычны антыцыклон пачне раскручваць сваю халодную моц у пятніцу. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па крайнім захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Магчымы слабы галалёд. Увага! У ноч на пятніцу будзе ўжо да 8 градусаў марозу, а па ўсходзе пры праясненнях да мінус 9—10 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 4 градусаў да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах краіны будзе крыху цяплей — уначы ад нуля да плюс 3 градусаў, удзень — 3—5 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу абыдзецца без ападкаў. Уначы — 1—8 марозу, па ўсходзе пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 9—10 градусаў, удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах краіны ўначы будзе ад нуля да плюс 2 градусаў, удзень — ад плюс 2 да плюс 5 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: idoorway.mirtesen.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1