Праект пастановы Савета Міністраў "Аб пытаннях выдачы заключэнняў (дазвольных дакументаў)" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе [1]БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое вызначае меры нетарыфнага рэгулявання ўвозу на мытную тэрыторыю ЕАЭС сродкаў аховы раслін і іншых стойкіх арганічных забруджвальнікаў.
Разглядаць абгрунтаванасць увозу канкрэтнай колькасці ўзораў для выкарыстання ў лабараторных даследаваннях, а таксама ў якасці эталоннага стандарту будзе міжведамасная камісія. Стварыць яе і вызначыць парадак работы ўпаўнаважана Міністэрства аховы здароўя.
Таксама праектам пастановы ўносяцца змяненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён дапоўнены пунктам, які датычыцца выдачы заключэнняў (давзвольных дакументаў) на ўвоз сродкаў аховы раслін і іншых стойкіх арганічных забруджвальнікаў.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 27 лістапада.
Прэв'ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/novy-paradak-uvozu-u-belarus-srodkau-ahovy-raslin-vyneseny-na-gramadskae-abmerkavanne-83095-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[3] https://zviazda.by/be/tags/abmerkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/ahova-raslin
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasliny
[7] https://zviazda.by/be/tags/arganika