За дзевяць месяцаў 2019 года сталічным транспартам было перавезена 591,3 млн чалавек, паведамілі «Мінск-Навінам» [1] у Галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска.
Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені-верасні скарысталіся 398,6 млн чалавек, або на 4,2% больш, чым у мінулым годзе за такі ж час. Пасажыраабарот транспарту склаў 8 млрд 998,9 млн пасажыра-кіламетраў, або 115,8% да ўзроўню 2018 г.
Таксама ў статупраўленні распавялі пра аб'ём грузаперавозак ў сталіцы на працягу дзевяці месяцаў. У адрозненне ад пасажырскіх перавозак, грузавы транспарт не дацягнуў да паказчыкаў трох кварталаў мінулага года. Так, арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі было перавезена 53 млн т грузаў, або 94,% ад колькасці грузаў, перавезеных у студзені-верасні 2018 г. Грузаабарот транспарту склаў крыху больш за 22,8 млрд тона-кіламетраў, ці 97% да ўзроўню дзевяці месяцаў 2018 г.
Як і ў папярэднія месяцы, у трэцім квартале мінчукі і госці сталіцы аддавалі перавагу перамяшчэнню на гарадскім электрычным транспарце і метро - 356,4 мільёна чалавек (4% да ўзроўню мінулага года). Аўтобусамі перавезена 231,8 мільёна чалавек або 104,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 г.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolee-590-mln-chelovek-vospolzovalis-gorodskim-transportom-s-nachala-goda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk