Экспертна-медыйны форум "Саюзная дзяржава 2030 - траекторыя будучыні" адбудзецца ў Маскве 20-21 лістапада, паведамілі БЕЛТА [1] ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, які выступае адным з арганізатараў мерапрыемства.
Форум збярэ экспертаў, палітолагаў, сацыёлагаў, кіраўнікоў СМІ, навукоўцаў, прадстаўнікоў тэхнапаркаў і навукова-даследчых інстытутаў, а таксама маладзёжных грамадскіх і навуковых арганізацый з Беларусі і Расіі. На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да іх звернецца дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
У першы дзень мерапрыемства будуць разглядацца патэнцыйныя мадэлі развіцця Саюзнай дзяржавы, а журналісты і спецыялісты па сувязях з грамадскасцю абмяркуюць інтэграцыйныя стратэгіі ў сферы інфармацыі. У другі дзень арганізуюць секцыі "Інавацыйныя тэхналогіі для вырашэння задач Саюзнай дзяржавы" і "Гуманітарнае супрацоўніцтва - тэрыторыя маладых". Акрамя таго, адбудзецца спецыяльная сесія да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/forum-sojuznoe-gosudarstvo-2030-traektorija-buduschego-projdet-v-moskve-20-21-nojabrja-369321-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava