Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятную манету з срэбра "Год Пацука", якая працягвае серыю "Кiтайскi каляндар", піша [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Нацбанка.
Манета наміналам 20 рублёў важыць 33,63 г і складаецца з срэбра пробай сплаву 925. На памятным грашовым знаку размешчана кампазіцыя з элементамі гадзіннага механізму, Сонца і Месяца, а па крузе - лікі, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024 у адпаведнасці з колькасцю гадоў аднаго цыклу кітайскага месяцовага календара, сярод якіх 2020 - год Пацука - вылучаны золатам.
На адваротным баку манеты нанесеныя пазалочаны паўмесяц і кітайскі іерогліф, які пазначае пацука, а па крузе размешчаны 8 пацукоў з кавалачкамі сыру ў асяроддзі зорак.
Манету выдалі ў Польшчы накладам 999 штук.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/naczbank-vypuskaet-pamyatnuyu-monetu-god-paczuka-na-eto-stoit-posmotret/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maneta
[3] https://zviazda.by/be/tags/pacuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacbank