Шырокая грашовая маса ў нашай краіне, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 лістапада склала каля 45,072 млрд рублёў, зменшыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка на 0,5 %.
Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, аб'ём наяўных грошай у абарачэнні (грашовы агрэгат M0) за кастрычнік знізіўся да 3,415 млрд рублёў, або на 0,2 %. Больш істотныя змены адбыліся з актыўнай рублёвай грашовай масай (грашовы агрэгат M1), які ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях). Гэтая рублёвая маса ў кастрычніку знізілася на 4,2 % і склала 8,792 млрд рублёў.
Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 лістапада склаўся на ўзроўні 17,506 млрд рублёў, зменшыўшыся за кастрычнік на 3,3 %. А вось аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі ў нацыянальнай валюце, за кастрычнік вырас да 1,542 млрд рублёў, або на 11,8 %.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/shyrokaya-grashovaya-masa