Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства і Міністэрства адукацыі арганізуюць рэспубліканскую выставу-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія”, да ўдзелу ў якой запрашаюцца навучэнцы ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, а таксама педагогі дадатковай адукацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У лістападзе праходзіць завочны этап конкурсу (адборачны). Другі этап - рэспубліканскі (заключны) - пройдзе з 12 снежня па 16 студзеня. У ім возьмуць удзел пераможцы і прызёры адборачнага этапу ад кожнай вобласці і ад сталіцы. Рэспубліканская выстава-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія” праводзіцца сярод двух катэгорый удзельнікаў (вучняў і педагогаў) у вочных і завочных намінацыях.
Вочныя намінацыі для навучэнцаў -- фларыстычны аб'ект “Сакрэт навагодняга настрою” інтэр'ерная работа “Калядная зорка”. Завочныя – фларыстычная елка “Усе адценні радасці”; фларыстычны калаж “Майстэрня аўтарскіх рашэнняў”, інтэр'ерная праца “Магія Калядаў”, пано "Мой родны кут" і навагодні сувенір “Сімвал 2020 года”.
Для педагогаў вочная намінацыя -- фларыстычная торбачка “Стыльная зіма”.
Творчыя работы ўдзельнікаў ацэньваюцца журы па агульнапрынятай Міжнароднай 100-бальнай сістэме па чатырох крытэрыях: ідэя, тэхніка, каляровае рашэнне і кампазіцыя.
Выстава-конкурс творчых работ удзельнікаў будзе праходзіць з 12 снежня па 19 студзеня ў рэспубліканскай галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Акрамя таго, лепшыя з іх будуць уключаны ў экспазіцыю выставы дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці".
Пераможцы і прызёры мерапрыемства ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі.
Падрабязней з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія” можна азнаёміцца [1] па спасылцы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://drive.google.com/file/d/1gNVVpkRwEVZ5wnCqEkivkozFTRurEP7w/view
[2] https://zviazda.by/be/tags/flarystyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval-flarystyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/flaryst