Датычнымі да гэтых “мастацтваў” апынуліся непрацуючыя 26-гадовы жыхар сталіцы і яго 25-гадовая дзяўчына, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікі ўстанавілі, што перад учыненнем злачынства маладыя людзі ўжылі спіртныя напоі, пасля чаго накіраваліся на шпацыр па начным горадзе. Калі праходзілі ў адным з двароў на вуліцы Уральскай, увагу пары прыцягнуў аўтамабіль “Аўдзі, а таксама “Фольксваген”, які стаяў непадалёк. Маладыя людзі, выкарыстоўваючы балончыкі з фарбай, размалявалі іх: на адным аўто напісалі словы на англійскай мове, а на іншым размалявалі лабавое шкло. Як было ўстаноўлена, фігуранты таксама не абыйшлі бокам і кіёск, нанёсшы на і на яго творы “мастацтва”. Сума шкоды склала 250 рублёў.
Дзеянні пары могуць быць кваліфікаваныя як хуліганства. Яно караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/grafici