Урад адобрыў два праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, уключаючы распрацоўку мабільнага дадатку для дапамогі ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Праекты зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 13 лiстапада 2019 г. № 760. У прыватнасці, гаворка ідзе таксама аб праекце па ўмацаванні патэнцыялу для кіравання геапрасторавымі дадзенымі і забеспячэння іх функцыянальнай сумяшчальнасці Нацыянальным кадастравым агенцтвам. Каардынатарам гэтага праекта выступіў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Распрацоўку мабільнага дадатку каардынуе Дзяржаўны мытны камітэт.
Пастанова ўступіла ў сілу з дня яго прыняцця.
Прэв'ю: iphones.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-poyavitsya-mobilnoe-prilozhenie-kotoroe-pomozhet-pri-peresechenii-graniczy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-mytny-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-dadatak