На "Дзікай лекцыі" 14 лістапада раскажуць пра патаемныя таямніцы леса і дзейнасць па яго ахове, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", піша [1] агенцтва "Мінск-Навіны".
Лектар - нацыянальны прадстаўнік і каардынатар праектаў FSC у Беларусі Леў Федаровіч. FSC - Лясны апякунскі савет (Forest Stewardship Council), які распрацаваў незалежную сістэму міжнароднай сертыфікацыі лясоў, каб карыстанне імі паўсюдна было экалагічна адказным, сацыяльна арыентаваным і эканамічна ўстойлівым.
Эксперт раскажа пра лясы без "чырвонакніжнікаў", лясныя сертыфікаты FSC, іх карысць для дзікай прыроды і людзей. Слухачы таксама даведаюцца, дзе можна секчы дрэвы, а дзе проціпаказана, як распазнаць мэблю і ўпакоўку з экалагічных матэрыялаў, і многае іншае.
Пачатак лекцыі - а 18.30.
Прыходзіць можна па адрасе: вул. Сурганава, 15 (станцыя метро "Акадэмія навук"), Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Уваход вольны па бясплатных квітках.
Прэв'ю: mir24.tv
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/dikaya-lekcziya-projdet-v-minske-kak-na-nee-popast-i-o-chem-tam-rasskazhut/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pryroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/les
[5] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi