Засталося зусім няшмат — пару дзён. Міністэрства па падатках і зборах нагадвае, што аплату падатку на нерухомасць і зямельнага падатку фізічным асобам неабходна зрабіць не пазней за 15 лістапада.
У прыватнасці, гэта наўпрост датычыцца гаспадароў індывідуальных домаўладанняў, уласнікаў двух і больш жылых памяшканняў у шматкватэрных і блакіраваных дамах, надворных пабудоў, гаражоў, іншых будынкаў і машына-месцаў, зямельных участкаў, прынятых у спадчыну, дадзеных ва ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне альбо карыстанне, а таксама ў арэнду.
Варта адзначыць, што сумы падаткаў, добраахвотна не выплачаныя ў бюджэт, спаганяюцца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. Вам трэба плаціць лішнія грошы?
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/padatak-na-neruhomasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/zyamelny-padatak