У горадзе Наньчан, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), пачалося будаўніцтва «пасёлка віртуальнай рэальнасці (VR )», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У будаўніцтва «VR-пасёлка», ці «пасёлка тэхналогій і інавацый віртуальнай тэхналогіі», агульная плошча якога складзе 9 кв. км, плануецца ўкласці інвестыцыі на суму 50 млрд юаняў (каля 7 млрд. долараў).
Як мяркуецца, у пасёлку, дзе будуць працаваць платформы паслуг прадпрыемствам і навучання талентаў, будзе сфарміраваны інтэграваны вытворча-збытавы ланцужок для стымулявання далейшай распрацоўкі VR-дадаткаў, вырабу абсталявання, укаранення праграмнага забеспячэння і вытворчасці кантэнту.
Кітайская тэхналагічная кампанія Huawei дапаможа ў эксплуатацыі і кіраванні VR-пасёлкам, а таксама ў прадастаўленні тэхнічнай падтрымкі з дапамогай сеткі сувязі, воблачных вылічэнняў і вялікіх дадзеных.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya