Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2019 года ў параўнанні з вераснем 2019-га склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,9 працэнта, паведамілі [1] БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2019-га склаў 100,2 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,3 працэнта.
Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1 працэнт у параўнанні з вераснем 2019-га і на 3,2 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3 працэнта ў параўнанні з вераснем 2019-га і на 3,5 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.
Паслугі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем бягучага года падаражэлі на 0,1 працэнта, у параўнанні са снежнем 2018-га - на 5,8 працэнта.
Прэв'ю: mk-turkey.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/infljatsyja-u-belarusi-u-kastrychniku-sklala-05-pratsenta-82840-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya