Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацоўніцтва арганізацый і ўстаноў дадуць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашага суседства і будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а польскім грамадзянам - міру і працвітання.
Прэв'ю: belta.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-belarus-zatsikaulena-u-pashyrenni-suvjazej-z-polshchaj-82832-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/andzhey-duda