Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу ў мэтах пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцяў у Балівіі. Зыходзім з неабходнасці вырашэння сітуацыі выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны, гаворыцца [1] на сайце Міністэрства замежных спраў.
Рознагалоссі [2] ў балівійскім грамадстве не павінны станавіцца нагодай для супрацьпраўных дзеянняў, якія вядуць да непрадказальных наступстваў.
Выказваем падтрымку ўсім намаганням, накіраваным на аднаўленне агульнанацыянальнай згоды ў Балівіі, і спадзяемся, што ў самыя кароткія тэрміны там установяцца мір і стабільнасць.
Пацвярджаем нашу зацікаўленасць у развіцці адносін з Балівіяй як з перспектыўным партнёрам у дадзеным рэгіёне Лацінскай Амерыкі ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.
Прэв'ю: anothercitizenship.com
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/a1721d3449238d7d.html
[2] http://zviazda.by/be/news/20191110/1573398724-prezident-balivii-abvyasciu-ab-pravyadzenni-novyh-vybarau-kiraunika
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-zamezhnyh-sprau
[4] https://zviazda.by/be/tags/baliviya