Кітай ужо стаў другім па велічыні спажывецкім рынкам у свеце, а спажыванне пяць гадоў запар з'яўляецца першай рухаючай сілай эканамічнага росту краіны. Пра гэта заявіў міністр камерцыі Кітая Чжун Шань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Чжун Шань адзначыў, што за 70 гадоў Кітай дасягнуў выдатных вынікаў у камерцыйнай сферы. Высакаякаснае развіццё кітайскага гандлю ў сваю чаргу спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны.
У Кітаі значна павысіўся ўзровень і маштабы спажывання. Агульны аб'ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў вырас з 27,7 млрд. юаняў ў 1952 годзе да 38 трлн. юаняў у 2018-м. Кітай стаў другім па велічыні спажывецкім рынкам у свеце.
КНР лідзіруе ў свеце па маштабах знешняга гандлю. Агульны аб'ём імпарту і экспарту краіны ў 1950 годзе складаў усяго толькі 1,13 млрд. долараў, а ў 2018-м ён дасягнуў 4,6 трлн. долараў. Па гэтым паказчыку Кітай выйшаў на першае месца ў свеце. У той жа час структура гандлю КНР пастаянна аптымізуецца. Асноўнымі экспартнымі таварамі сталі электрамеханічная і высокатэхналагічная прадукцыя, прыватныя прадпрыемствы адыграюць вядучую ролю ў знешнім гандлі.
Маштабы выкарыстання КНР замежнага капіталу пастаянна пашыраюцца. У 2018 годзе Кітай прыцягнуў 138,3 млрд. долараў замежных інвестыцый, заняўшы другую пазіцыю ў свеце па гэтым паказчыку. У той жа час вырас аб'ём інвестыцый КНР у замежныя краіны, ён склаў 143 млрд. долараў у 2018 годзе.
Акрамя гэтага, камерцыйнае развіццё дазваляе Кітаю больш актыўна ўдзельнічаць у глабальным эканамічным кіраванні. Назіралася бесперапыннае павышэнне міжнароднага статусу і ўплыву КНР, які ўсё больш набліжаецца да цэнтра сусветнай сцэны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya