Амерыканскія навукоўцы распрацавалі эка-гарэлку, якая паглынае з паветра вуглякіслы газ. Пра гэта паведамляе CNBC [1].
Па словах аднаго з распрацоўшчыкаў, кожная бутэлька гарэлкі на працягу свайго жыццёвага цыклу паглынае з атмасферы столькі вуглякіслага газу, колькі восем дарослых дрэў. А адзіным пабочным прадуктам з'яўляецца кісларод.
Удакладняецца, што апарат па вытворчасці гарэлкі працуе з выкарыстаннем аднаўляльнай сонечнай энергіі для ператварэння вугляроду з паветра ў чысты спірт.
Прэв'ю: Depositphotos
Спасылкі
[1] https://www.cnbc.com/2019/11/07/air-co-is-making-eco-friendly-vodka-using-carbon-dioxide-and-water.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/garelka-0