Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес заявіў аб спробе дзяржаўнага перавароту пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што некаторыя прадстаўнікі паліцыі далучыліся да боку пратэстоўцаў, паведамляе РБК [1]. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.
Hermanas y hermanos, nuestra democracia está en riesgo por el golpe de Estado que han puesto en marcha grupos violentos que atentan contra el orden constitucional. Denunciamos ante la comunidad internacional este atentado contra el Estado de Derecho.
— Evo Morales Ayma (@evoespueblo) November 9, 2019 [2]
«Наша дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай у выніку дзяржаўнага перавароту, арганізаванага групамі, якія гатовыя да гвалту і падрываюць канстытуцыйны лад», - гаворыцца ў тэксце.
Маралес заклікаў жыхароў Балівіі захаваць «мір і жыццё, як найвышэйшыя каштоўнасці, якія пераўзышлі любыя палітычныя інтарэсы».
Раней СМІ паведамілі аб тым, што частка паліцэйскіх падтрымала пратэсты ў краіне, якія пачаліся пасля абрання Маралеса прэзідэнтам 29 кастрычніка. Тады ён набраў 47,7%, а яго бліжэйшы супернік Карлас Мэа - 36,51%. ЗША і прадстаўнікі ЕС запатрабавалі ад Балівіі правядзення другога тура прэзідэнцкіх выбараў, прыстрашыўшы не прызнаць вынікі першага. На думку Маралеса, за пратэстамі стаяць «незадаволеныя правыя сілы», якія карыстаюцца міжнароднай падтрымкай.
Прэв'ю: alchetron.com
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5dc647ce9a794705e057109e?from=from_main
[2] https://twitter.com/evoespueblo/status/1193007043059298305?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://zviazda.by/be/tags/baliviya