9 лістапада а другой гадзіне ночы камандзір аддзялення Петрыкаўскага раённага падраздзялення МНС старшы сяржант унутранай службы Аляксей Ёрш, які вяртаўся дадому, стаў відавочцам пажару. Пра гэта інфармуе [1] прэс-служба ведамства.
Аляксей неадкладна паведаміў калегам аб тым, што здарылася. Ацаніў абстаноўку і прыняў рашэнне дзейнічаць: пракраўся ў хату праз аконны праём і па чарзе вынес на свежае паветра гаспадара дома, яго жонку і іх сына.
Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі высветлілася, што ў шпіталізацыі выратаваныя не маюць патрэбы. У выніку пажару знішчаны дах дома, пашкоджана перакрыцце, маёмасць ўнутры дома. Пацярпелых няма.
Прычына таго, што адбылося, высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Аляксей Ёрш служыць у МНС з 2013 года.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/286395/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/petrykauski-rayon