Цэнтр культуры і вольнага часу ўрачыста адкрыўся сёння ў Глуску падчас раённага свята "Дажынкі-2019", перадае glusk.by [1].
У абноўленым шматпрофільным цэнтры пад назвай "Арыён" размясціліся ЗАГС, кінатэатр, дысказала і класы для дзіцячай творчасці. "Рэканструкцыя былога кінатэатра заняла два з паловай месяцы. Усяго было затрачана Br6 млн. Грашовыя сродкі выдзелены з абласнога бюджэту", - распавёў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня.
Падчас адкрыцця "Арыёна" прайшла ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага. Муж і жонка Андрэй і Ала Удалёвы прыйшлі рэгістраваць Артура, якому ўсяго тры тыдні. Гэта другое дзіця ў сям'і, старэйшаму сыну Арцёму тры з паловай гады. "Такая ўвага для нашай сям'і стала вялікай, але прыемнай нечаканасцю", - адзначыла Ала. Акрамя пасведчання аб рэгістрацыі маленькага жыхара Глуска сям'я атрымала каштоўныя і памятныя падарункі.
Прэв'ю: glusk.by
Спасылкі
[1] http://www.glusk.by/2019/11/u-glusku-adkry%d1%9esya-centr-kultury-i-volnaga-chasu-aryyon/
[2] https://zviazda.by/be/tags/glusk
[3] https://zviazda.by/be/tags/centr-kultury