Міленіялы, то-бок людзі, народжаныя паміж 1981 год і 1996 годам, адрозніваюцца ад папярэдняга пакалення слабым здароўем і больш высокім узроўнем смяротнасці. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты ў дакладзе, апублікаваным [1] Blue Cross Blue Shield Association, якая аб'ядноўвае 36 амерыканскіх страхавых кампаній.
"Міленіялы сутыкаюцца з пагаршэннем стану здароўя хутчэй за прадстаўнікоў папярэдняга пакалення ў тым жа ўзросце", - гаворыцца ў публікацыі. У ліку выяўленых экспертамі праблем - гіпертанія і высокі ўзровень халестэрыну, дэпрэсія і гіперактыўнасць.
"Без ўмяшання ўзровень смяротнасці міленіялаў можа вырасці больш чым на 40 % у параўнанні з прадстаўнікамі пакалення X [народжанымі паміж 1961 i 1981 годам] у тым жа ўзросце", - кажа спецыяліст.
Гэта, на думку аўтараў дакладу, прывядзе да падвышэння выдаткаў на ахову здароўя ў будучыні. Пры самым неспрыяльным развіцці падзей міленіялы будуць траціць на мэдыцыну на 33% больш, чым папярэдняе пакаленне ў супастаўным узросце.
Слабое здароўе адаб'ецца і на укладзе міленіялаў у эканоміку: ім прыйдзецца сутыкнуцца з беспрацоўем і больш павольным павышэннем даходу. У эканамічным выражэнні гэта азначае, што ў песімістычным сцэнары праз 10 гадоў чалавек 1981 года нараджэння будзе зарабляць у сярэднім прыкладна на $4,5 тыс. менш, чым цяпер зарабляе народжаны ў 1961-м. Акрамя таго, міленіялаў чакае эканамічная няроўнасць, мяркуюць эксперты.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7092365
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladoe-pakalenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/pakalenne-y