Кітайская плацежная кампанія China UnionPay («Чайна ЮніанПэй») абвясціла, што Боснія і Герцагавіна, Чылі пачалі прымаць карты UnionPay. Такім чынам, дадзенай аплатнай сістэмай сталі карыстацца ў 176 краінах і рэгіёнах свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дадзенай аплатнай сістэмай карыстаюцца ў звыш за 28 млн замежных гандлёвых прадпрыемствах. Зараз кампанія UnionPay выпусціла больш 120 мільёнаў картак у 50 краінах і рэгіёнах свету. У першай палове гэтага года аб’ём па аперацыях праз аплатную сістэму вырас прыкладна на 40 працэнтаў у гадавым вылічэнні.
ПРЭВ'Ю http://get-creditz.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya