Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбыліся сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА .
Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары прайшло ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета.
Мінск:
- дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі;
- галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец;
- дырэктар гімназіі нумар 10 Марына Ільіна;
- дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогі і гематалогіі Алег Румо (адзіны з сенатараў мінулага склікання, хто зноў будзе прадстаўляць сталіцу ў верхняй палаце парламента);
- начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Мінску Таццяна Рунец;
- загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч;
- намеснік дырэктара - кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі Сяргей Сівец;
- старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.
Брэсцкая вобласць:
- галоўны ўрач абласной бальніцы доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Карпіцкі;
- дзеючы член Савета Рэспублікі дырэктар ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" Баранавіцкага раёна Васіль Маркевіч;
- старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі;
- старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч;
- кіраўнік абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава;
- старшыня Жабінкаўскага райсавета Анатоль Шалтанюк;
- дырэктар ААТ "Парахонск" Валерый Храленка;
- загадчыца натарыяльнай канторай Пінска Ірына Сачкоўская.
Віцебская вобласць:
- начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрый Дзяркач;
- дырэктар рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Алена Панцюхова;
- рэктар Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта Анатоль Шчасны;
- начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч;
- старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў;
- дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава Таццяна Полушкіна;
- начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Алег Жынгель;
- генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў.
Гомельская вобласць:
- старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк;
- генеральны дырэктар РУП "ВА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў;
- мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага цырка імя Валерыя Абеля ДУ "Палац культуры "Касцюкоўка" Таццяна Абель;
- загадчык аддзялення мікрахірургіі вока №1 Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы Уладзімір Катовіч;
- старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ Аляксей Нявераў;
- дырэктар КС УП "Саўгас-камбінат "Зара" Алег Слінько;
- галоўны рэдактар газеты "Свабоднае слова" Андрэй Шышкін;
- начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў.
Гродзенская вобласць:
- першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы Алег Раманаў;
- старшыня СВК "Азёры Гродзенскага раёна" Аляксандр Шышко;
- намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч;
- галоўны рэдактар "Лідскай газеты" Кацярына Серафіновіч;
- дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Сарока;
- рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі;
- дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Гедзіч;
- намеснік дырэктара па развіцці СТАА "Контэ Спа" Валянцін Байко.
Мінская вобласць:
- генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты;
- дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Алег Суконка;
- начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла;
- старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Алена Зяблікава;
- дырэктар сярэдняй школы №14 Маладзечна Каліна Капуцкая;
- генеральны дырэктар агракамбіната "Дзяржынскі" Уладзімір Лук'янаў;
- старшыня Мінаблсавета дэпутатаў Наталля Якубіцкая;
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Валерый Гайдукевіч.
Магілёўская вобласць:
- старшыня праўлення ААТ АСБ "Беларусбанк" Віктар Ананіч;
- дырэктар ААТ "Чырвоны харчавік" Сяргей Анюхоўскі;
- першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк;
- прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Алег Дзячэнка;
- галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско;
- начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук;
- генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі "Белпалівагаз" Аляксей Кушнарэнка;
- дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Саўгас "Добраахвотнік" Алег Портнікаў.
Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада.
Фота БЕЛТА