Кітай запусціў у космас новы спадарожнік навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы «Бэйдоу» з касмадрома Січан (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Запуск быў ажыццёўлены з дапамогай ракеты-носьбіта «Чанчжэн-3Б» («Вялікі паход-3Б»). Касмічны апарат стаў 49-м спадарожнікам у сістэме «Бэйдоў» і 24-м у сямействе спадарожнікаў «Бэйдоў-3».
Такім чынам, тры спадарожніка «Бэйдоў-3» ужо выведзены на нахільную геасінхронную арбіту. Здзейснены запуск з’яўляецца 317-м для ракет-носьбітаў серыі «Чанчжэн».
Новы спадарожнік і ракета-носьбіт былі распрацаваны Кітайскай акадэміяй касмічных тэхналогій і Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі, якія працуюць пры Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхналогій.
Кітай запусціць яшчэ шэсць спадарожнікаў «Бэйдоў-3» для стварэння глабальнай сеткі навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы «Бэйдоў».
ПРЭВ'Ю: http://russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya