Яны абсталяваныя мабільнымі дадаткамі і сістэмай распазнавання.
Улады кітайскай сталіцы запусцілі новую праграму, згодна з якой некаторыя будаўнічыя кампаніі будуць арганізоўваць «разумныя» будпляцоўкі, абсталяваныя мабільнымі дадаткамі і сістэмай распазнавання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў камітэце жылля, гарадскога і сельскага развіцця Пекіна, мабільныя дадаткі прызначаныя для маніторынгу кожнага працоўнага цыклу, а сістэма распазнання дапаможа правяраць асноўную інфармацыю пра работнікаў. Да прыкладу, дзякуючы гэтым тэхналогіям сігнал трывогі спрацуе ў выпадку, калі ў каго-небудзь з работнікаў не належным чынам надзеты ахоўны шлем.
Адпаведныя стандарты для арганізацыі «разумных» будпляцовак будуць вылучаныя ў гэтым годзе, паведамілі ў камітэце. «Будпляцоўка быццам мае мозг, які адказвае за бяспеку, кантроль якасці, лакалізацыю персаналу і кіраванне кантрактамі», — распавёў галоўны інжынер праграмы Лю Юйбаа.
Дадзеная праграма не толькі павысіць эфектыўнасць працы і кіравання на будпляцоўках, але і зробіць іх больш бяспечнымі, а таксама забяспечыць лепшую абарону работнікаў, паводле задумы яе аўтараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya