З 1 па 7 лістапада ў краіне праходзіць тыдзень чырлідынгу ў Беларусі, у якім прымаюць удзел больш за 1500 чалавек з Мінска, Гродна, Гомеля, Ліды і Мазыра.
З гэтай нагоды 3 лістапада ў сталічным Палацы спорту адбыўся міжнародны фестываль па чырлідынгу «Чыр Спірыт Фэст», які сабраў спартсменаў з Беларусі і Расіі. Фестываль працягнецца ў Гомелі.
4-5 лістапада там пройдзе «Pioner Cheer Fun Fest» з серый навучальных семінараў і майстар-класаў. Эпіцэнтрам «Тыдня чырлідынгу» 6 лістапада стане горад Ліда, дзе пройдзе Cheer-агітацыя «Рабі з намі, рабі, як мы, рабі лепш за нас!». Завершыць маштабны праект горад Гродна – адзін з лідзіруючых рэгіёнаў па развіцці чырлідынгу ў Беларусі. Тут збяруцца ўдзельнікі міжнароднага стантфеста «Old City Challenge» з Беларусі і Расіі.
Арганізатарам фестывалю выступіла Беларуская федэрацыя чырлідынгу і каманд падтрымкі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Ганна Занкавіч
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrlidyng