Усіх маіх дзядоў,
узятых вечным сном,
Хто веры не змяніў
і праўды не парушыў,
Прашу адно, нібы
прад Божым алтаром:
Маліцеся за нас,
мацуйце нашы душы...
Маліцеся, каб нам
збыліся вашы сны
Пра шчодрыя палі
і вольныя абшары,
Каб матчынай журбы
не бачылі сыны,
Каб бацькаву раллю
не зачарнілі хмары,
Каб ад дзявочых слёз
ніколі не сшарэў
Валошкамі
уквечаны абрус,
Каб у небе веснавым
жаўрук не анямеў —
Маліцеся за нашу Беларусь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga