Пачаўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведамляе БЕЛТА [3].
Кантакты ў наступныя дні з кіраўніцтвам гэтай краіны і дзелавымі коламі стануць працягам як шматгадовай дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, так і афіцыйных перамоў з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ў верасні бягучага года ўпершыню наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
Пералік напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для бакоў, уключае не толькі пытанні пашырэння гандлёвых адносін, але і развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Акрамя таго, з улікам наяўнага ўзроўню ўзаемадзеяння, ААЭ можа выступаць у якасці кропкі ўваходу беларускіх тавараў і паслуг на рынкі іншых краін рэгіёну. Гэта асабліва актуальна з улікам падрыхтоўкі да Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020", якая адкрыецца ў Дубаі праз год і будзе ў тым ліку ўключаць нацыянальны павільён Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/nachalsja-vizit-lukashenko-v-oae-367824-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/aae
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka