Пад такой назвай БДУ і Белтэлерадыёкампанія запусцілі сумесны праект. Ён арыентаваны на школьнікаў і мае на мэце папулярызацыю навукі сярод моладзі, а таксама дзейнасць маладых вучоных БДУ.
Як расказалі ў прэс-службе ВНУ, кожны выпуск прысвечаны адной з навуковых сфер, ахопліваючы гуманітарныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны. Героі сюжэтаў — таленавітыя дзеці і маладыя вучоныя БДУ, якія спецыялізуюцца на канкрэтным прадмеце.
Падчас баталій героям трэба не толькі прадэманстраваць веды, але і паказаць кемлівасць і нестандартнасць рашэння прапанаванага задання. Пераможцу ў гэтым спаборніцтве вызначыць глядач шляхам адкрытага галасавання ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» [4].
Унікальнасць праекта заключаецца ў аўтарскім складзе. Ініцыятыва, канцэпцыя і рэалізацыя праекта цалкам належаць студэнтам БДУ — трэцякурсніцам факультэта журналістыкі Ганне Гукіш і Дар'і Куксе. Кіраўніком праектнага маладзёжнага калектыву выступіла загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Алеся Кузьмінава.
Тэматычная рубрыка выходзіць штотыдзень на тэлеканале «Беларусь 2» па серадах у 15.45 у рамках інтэрактыўнай маладзёжнай праграмы «Пін_код».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: viaov.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://vk.com/pincode_b2
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya