Знакаміты запаведнік адкрыўся пасля аднаўленчых работ.
Запаведнік Цзючжайгоў, які летам 2017-га сур’ёзна пацярпеў пры землятрусе, зноў адкрываецца пасля аднаўленчых работ, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
85 працэнтаў тэрыторыі запаведніка ўжо падрыхтавана для наведвання. З усіх участкаў, якія пацярпелі ад бедства геалагічнага характару, прыведзены ў парадак 134. У раёнах, якія плануецца адкрыць для турыстаў, яго наступствы ліквідаваны цалкам.
Cакратар камітэта КПК павета Цзючжайгоў Ло Чжыбо заявіў, што да прыёму турыстаў ужо гатовы 11 турыстычных агенцтваў, звыш 200 рэстаранаў і частка гасцініц, якія змогуць прадаставіць не менш за 10 тысяч месцаў. Мясцовы аэрапорт Цзючжай-Хуанлун (JZH) аднавіў працу яшчэ з 8 жніўня, усе тры маршруту ў напрамку Цзючжайгоў зноў адкрылі. Як адзначаецца, па транспартных магчымасцях павет не толькі вярнуўся да таго ўзроўню, што быў да землятрусу, а нават і перавысіў яго.
Як стала вядома, прыём турыстаў у запаведніку ажыццяўляецца з 08:30 да 17:00 штодня, колькасць наведвальнікаў не павінна перавышаць 5 тысяч чалавек у дзень, пры гэтым прымаць будуць толькі людзей у складзе тургруппы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya