Я праводжу восень у дарогу,
Не кажу ёй развітальных слоў —
Ў залатых, кастрычніцкіх аблогах
Без мяне удосталь ёй сяброў.
Хай яна плыве па рэчцы часу —
Ведаю: па той жа плыні ўслед
Прыплыве здалёк вясна-украса —
Гэтак жыў і будзе жыць Сусвет.
* * *
Жоўтае лісце ляціць на крынічку
І скарачаюцца дні пакрысе.
Падае долу, як падае знічка,
Восеньскі яблык ў халоднай расе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga